Вы можаце даслаць нам 1,5% сваіх польскіх падаткаў
Беларусы на вайне
  1. Чыноўнікі збіраюцца ўвесці змяненні для жыровак
  2. YouTube выдаліў каналы дзяржСМІ — тыя прыгразілі «экстрэмізмам»
  3. Пропагандисты предложили проголосовать за блокировку YouTube в стране — какие результаты
  4. Яшчэ тры гады таму ўлады вызначыліся з тым, каго будуць «браніраваць» ад мабілізацыі ў ваенны час. Дакумент пра гэта трапіў да BELPOL
  5. Мужчин в возрасте нередко тянет на молодых девушек. И страдать от таких отношений могут не только последние — поговорили с сексологом
  6. В Минске «взбесились» цены на аренду жилья. Попытались найти однушку не дороже 260 долларов — вот что из этого вышло
  7. Протасевич заявил, что спецслужбы якобы взломали бот расследователей, вскрывающих бизнес «кошельков» Лукашенко. Журналисты опровергают
  8. Весна «сломалась» уже в апреле? Прогноз погоды на следующую неделю
  9. Хотите, чтобы вас 8 часов защищали четыре телохранителя со служебным транспортом? В МВД рассказали, сколько это будет стоить
  10. «Нельзя заходить, если ты не министр?» Минчанка возмутилась ограничением в магазине
Читать по-русски


/

У 2024 годзе ў беларускім выдавецтве «Янушкевіч» у перакладзе на беларускую мову выйшаў культавы раман Габрыэля Гарсіі Маркеса «Восень патрыярха» (пераклад на беларускую Сяргея Шупы). Аднак цяпер частку накладу, магчыма, давядзецца знішчыць, калі кнігу не раскупяць.

Андрей Янушкевич. Фото: facebook.com/andrej.januskevic
Андрэй Янушкевіч. Фота: facebook.com/andrej.januskevic

1 красавіка на сайце выдання «Еўрарадыё» з’явіўся матэрыял пра цяжкасці беларускага кнігавыдавецтва ў эміграцыі. Андрэй Янушкевіч, дырэктар выдавецтва «Янушкевіч», расказаў пра незвычайную праблему. «Восень патрыярха» выдалі накладам у адну тысячу асобнікаў. Разышлося 400 з іх, яшчэ 600 ляжаць на складзе. «Правы на пераклад заканчваюцца летам — што рабіць? Зніжаюць цэны, пішуць у медыя — а кнігі ўсё роўна не прадаюцца, — прызнаўся Янушкевіч. — Магчыма, скончыліся людзі, якім цікавая гэтая кніга?»

У сацыяльных сетках спыталі, няўжо пасля заканчэння правоў кнігу нельга будзе прадаваць. «Так, пасля таго, як скончацца правы, мы не толькі не маем права прадаваць кнігу, а часам яшчэ і мусім знішчыць рэшту», — адказала выдавецтва са свайго афіцыйнага акаўнта.

У сакавіку 2026 года кааліцыю выдавецтваў, у якую ўваходзіць «Янушкевіч», уключылі ў спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў». Таму заказваць «Восень патрыярха» ў Беларусь небяспечна. Але вы можаце купіць гэтую кнігу, калі жывяце за мяжой.

Кніга "Восень патрыярха" выдавецтва "Янушкевіч". Фота: knihauka.com
Кніга «Восень патрыярха» выдавецтва «Янушкевіч». Фота: knihauka.com

Габрыэль Гарсія Маркес — калумбійскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1982), вядомы сваімі творамі «Палкоўніку ніхто не піша» (1961), «Сто гадоў адзіноты» (1967), «Каханне падчас халеры» (1985). Галоўны герой «Восені патрыярха» (1975) — вечны дыктатар, які знаходзіцца ва ўладзе больш за 100 гадоў. Яго правобразам сталі рэальныя кіраўнікі краін Лацінскай Амерыкі.

Хто такі Янушкевіч і чым важны яго праект?

Андрэй Янушкевіч — гісторык, які заснаваў выдавецтва пад сваім імем у Мінску ў 2014 годзе. Яно выпускала як сучасную беларускую літаратуру, так і класікаў, а асаблівую вядомасць атрымала дзякуючы якасным афіцыйным перакладам папулярнай замежнай літаратуры на беларускую мову — напрыклад, серыі пра Гары Потэра. Многія кнігі выдавецтва станавіліся бэстсэлерамі.

У траўні 2022 года Янушкевіч адкрыў у Мінску сваю краму «Кнігаўка». Проста на адкрыццё прыйшлі прапагандысты Рыгор Азаронак і Людміла Гладкая, якія абурыліся, убачыўшы гістарычныя кнігі і літаратуру на беларускай мове. Следам прыйшлі сілавікі з ператрусам. З крамы забралі сотні кніг, нібыта каб праверыць іх на наяўнасць «экстрэмісцкіх матэрыялаў», а сам выдавец і ягоная калега былі затрыманыя. Адседзеўшы 28 сутак на Акрэсціна, Янушкевіч быў вымушаны з’ехаць з краіны. У студзені 2023 года яго выдавецтва пазбавілі ліцэнзіі.

У Польшчы Янушкевіч зноў адкрыў сваё выдавецтва і кнігарню «Кнігаўка» ў Варшаве. І выдавецтва, і кнігарня сутыкаюцца з немалымі цяжкасцямі ва ўмовах абмежаванага рынку ў эміграцыі, але ўсё ж працягваюць працаваць.

На рахунку выдаўца — беларускія пераклады такіх замежных бэстсэлераў, як «Уладар пярсцёнкаў» Джона Толкіна, «Вядзьмар» Анджэя Сапкоўскага, «Дзюна» Фрэнка Герберта, «Марсіянскія хронікі» Рэя Брэдберы, «Ззянне» Стывена Кінга, «Елаўфэйс» Рэбекі Кван, «Дарога» Кормака Макарці, «Кароль» і «Нуль» Шчэпана Твардаха, «Вялікі Гэтсбі» Фрэнсіса Скота Фіцджэральда, «Чорны абеліск» Эрыха Марыі Рэмарка і іншых, а таксама многія папулярныя кнігі беларускіх аўтараў. Поўны спіс даступны на афіцыйным сайце.