У Threads карыстальніца Марына Зайкоўская апублікавала пост пра тое, што дзяўчына з Польшчы шукае крэўную з Беларусі, каб аднавіць сваё генеалагічнае дрэва. Каментатары знайшлі сваячку за некалькі дзён, але гісторыя заканчваецца сумна.
«Клічу ўсе сілы Threads! Мне напісала дзяўчына, полька. Яна шукае сваячку з Беларусі, бо аднаўляе сваё генеалагічнае дрэва. Я таксама, як і многія, гэта праходзіла, і гэта быў прыкольны квэст. Дзяўчына па-руску не размаўляе, і ёй складана шукаць інфармацыю.
Такім чынам, яна шукае Зайкоўскую Ніну Леанідаўну. Ці яе дачок Лілію і Марыну 1980 і 1985 гадоў нараджэння. Ці іншых блізкіх сваякоў (зразумела, як яна выйшла на мяне, так?). Але я не тая Марына. Апошняе, што вядома, — што ў 1988 годзе сям’я жыла на вул. Деніна ў Барысаве. І ў 1988 годзе напісала ліст бабулі дзяўчыны, якая да мяне звярнулася. Можа, атрымаецца знайсці зачэпкі? Я ўвязалася дзеля цікавасці і імавернасці, што ў нас акажуцца агульныя продкі (у мяне ёсць маё дрэва да 1700 года). А раптам?» — напісала Марына.
Праз пяць дзён у каментарах карыстальніца Аляксандра напісала падрабязнасці пра гэтую сям’ю.
«Добры дзень, Лілія памерла, а Марына цяпер жыве па іншым адрасе, але таксама ў Барысаве. У мяне ёсць знаёмая, якая паспрабуе знайсці кантакты Марыны», — расказала Аляксандра.
У каментарах карыстальнікі засталіся ў захапленні ад сілы сацсетак:
- «Вось гэта „Жди меня“ прэміум», — exactlylera.
- «Я ў шоку ад таго, што людзі амаль знайшліся!» — natalie.karavaeva.
- «Афігець! На „Жди меня“ патрабавалася некалькі месяцаў, каб знайсці каго-небудзь. Цяпер у Threads за пяць дзён знайшлі зачэпкі!» — _natta_a.
- «Ой як добра, што знайшлася сувязь!» — nn_upd.




