Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На буйную сетку абутку накінуліся спачатку прапагандысты, а потым сілавікі — за «экстрэмісцкія» дзіцячыя кеды
  2. У аднаго адмовілі ногі, другі адгадаваў бараду і размаўляе сам з сабой. Лосік расказаў пра асуджаных за выкраданне Завадскага
  3. «Буксуе». Лукашэнка незадаволены віцэ-прэм'еркай Пяткевіч, якую прызначыў менш за год таму
  4. На Міншчыне трох замежнікаў затрымалі за разбой — ім па 17−18 гадоў. Да справы падключыўся Інтэрпал
  5. Россия тестирует стратосферную систему связи в качестве альтернативы Starlink — что она собой представляет
  6. Улады забралі катэджы пад Мінскам і прадалі іх на аўкцыёне. Цяпер там хочуць пабудаваць спа-курорт
  7. Неделя начнется с лютых морозов — еще сильнее, чем говорили синоптики. Местами будет до −29°С
  8. Беларусы страцілі частку заробку на перагоне патрыманых аўто ў суседнюю краіну
  9. Курс доллара опускается к минимуму, но есть нюанс. Прогноз курсов валют
  10. У Літве на мяжы здзівіліся, што ў аўтобусе з Беларусі прыехала вельмі мала пасажыраў, і вырашылі агледзецца ўнутры. Што знайшлі
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.