Вы можаце даслаць нам 1,5% сваіх польскіх падаткаў
Беларусы на вайне
  1. У Акадэміі навук назвалі тры віды рыб, якія «мусяць быць знішчаныя», і заклікалі беларусаў іх вылоўліваць
  2. У спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» уключылі яшчэ дзве арганізацыі
  3. Стаў вядомы прысуд айцішніку з Wargaming, якога судзілі па васьмі артыкулах. Адзін з іх — «расстрэльны»
  4. У Мінску банкрутуе кампанія, якая гандлявала папулярным сёння таварам. У яе сабралася даўгоў па падатках на дзясяткі мільёнаў
  5. «Фіксаваны кошт застанецца назаўжды». «Белтэлекам» уводзіць змяненні для кліентаў
  6. Умер Андрей Катасонов — сирота, которого называли успешным примером интеграции после жизни в психоневрологическом пансионате
  7. «Исторический момент». Мобильные операторы объявили о запуске новой услуги, которую чиновники годами обещали ввести
  8. Лукашэнка прызначыў новага віцэ-прэм'ера, а таксама кіраўнікоў Мінінфарма і Мінкульта
  9. «Неба ажывае». Над Беларуссю «пачалі заўважаць» самалёты еўрапейскай краіны
  10. За паўтары гадзіны да свайго дэдлайну Трамп даў адказ на прапанову перамір'я з Іранам
  11. Памятаеце, беларусы замест двух білетаў на рэйс купілі чатыры і хацелі ўзяць больш валізак? У іх гісторыі здарыўся нечаканы паварот
  12. «Адказваюць: дык падатак жа». Мінчанка паскардзілася, што МТС адправіў яе ў мінус на сотні рублёў пасля паездкі ў Грузію
Читать по-русски


/

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сацсетцы Truth Social заявіў, што згодны на двухтыднёвае перамір'е з Іранам. Паводле яго, за гэты час бакі могуць завяршыць падрыхтоўку пагаднення, якое мае замацаваць спыненне агню і наблізіць доўгатэрміновае ўрэгуляванне.

Президент США Дональд Трамп выступает с обращением к нации. 1 апреля 2026 года. Фото: Reuters
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выступае са зваротам да нацыі. 1 красавіка 2026 года. Фота: Reuters

Трамп паведаміў, што прыняў такое рашэнне па выніках перамоваў з прэм’ер-міністрам Пакістана Шахбазам Шарыфам і фельдмаршалам Асімам Мунірам.

Са словаў амерыканскага лідара, пакістанскі бок папрасіў яго адмовіцца ад «разбуральнай сілы», якая, як ён сцвярджае, мусіла быць скіраваная супраць Ірана ўжо гэтай ноччу. У адказ Трамп згодны прыпыніць удары па Іране на два тыдні пры ўмове, што Тэгеран забяспечыць «поўнае, неадкладнае і бяспечнае адкрыццё Армузскага праліва».

Палітык растлумачыў, што гаворка ідзе пра «двухбаковае спыненне агню». Ён дадаў, што ЗША ўжо выканалі ўсе ключавыя ваенныя задачы і цяпер гатовыя перайсці да фінальнай стадыі перамоваў.

«Мы атрымалі ад Ірана прапанову з дзесяці пунктаў і лічым, што яна можа стаць рабочай асновай для перамоваў. Практычна па ўсіх пытаннях, якія ў мінулым выклікалі рознагалоссі паміж ЗША і Іранам, ужо ўдалося дасягнуць згоды, аднак двухтыднёвы перыяд дазволіць завяршыць і канчаткова аформіць пагадненне», — расказаў Трамп.

Ізраіль таксама пагадзіўся на часовае спыненне агню, паведаміў CNN прадстаўнік Белага дома.

Раней Пакістан папрасіў Дональда Трампа даць Ірану два тыдні на перамір'е і падоўжыць тэрмін ультыматуму, каб працягнуць перамовы. Узамен Ісламабад прапанаваў Тэгерану на той жа тэрмін адкрыць Армузскі праліў. Паводле інфармацыі Reuters, Іран успрыняў ініцыятыву станоўча.

Нагадаем, да гэтага, каментуючы сітуацыю вакол Ірана, Дональд Трамп напісаў у сацсетцы, што «цэлая цывілізацыя загіне ўжо сёння ўначы і ніколі не будзе адноўленая». Ён дадаў, што не хацеў бы такога выніку, але лічыць яго імаверным.

Раней ён вызначыў дэдлайн для Ірана, запатрабаваўшы адкрыць Армузскі праліў для суднаходства: тэрмін заканчваўся ў аўторак, 7 красавіка, у 20.00 паводле ўсходнеамерыканскага часу (3 гадзіны ночы 8 красавіка паводле беларускага). У адваротным выпадку палітык пагражаў Ірану знішчэннем інфраструктуры.

Чытайце таксама